У НОВЫ ГОД – З ДОБРЫМ СЭРЦАМ

Дата: 26 декабря 2019 в 15:12
370 просмотров

У НОВЫ ГОД – З ДОБРЫМ СЭРЦАМ

Адзін з напрамкаў дзейнасці валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”, што створаны ў гімназіі г.п. Брагіна, – дабрачыннасць.

 Перад Калядамі і Новым годам дабрачынныя фонды і валанцёрскія атрады нашай рэспублікі праводзяць акцыі для дзяцей, якія засталіся без апёкі бацькоў. Валанцёрскі атрад вучняў гімназіі г.п. Брагіна не застаўся ў баку  і далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Нашы сэрцы дзецям». Навучэнцы  9-10 класаў у касцюмах Дзеда Мароза, Снягуркі і гномаў на мінулым тыдні наведалі Брагінскі рынак і гандлёвыя пункты гарадскога пасёлка. Яны прапаноўвалі прадпрымальнікам і прадаўцам паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі.

Неабыякавыя прахожыя і  жыхары Брагіна  напаўнялі мяшок Дзеда Мароза падарункамі. Хочацца адзначыць пастаянных удзельнікаў акцыі, якія ўжо чакалі валанцёраў на рынку зраніцы з добрымі  прыпасамі падарункаў. Сярод іх апынулася індывідуальны прадпрымальнік Каменская Галіна Адамаўна, якая падарыла дзецям ёлку, навагоднія ўпрыгожванні і кнігі. Сабраныя падарункі накіраваліся ў сацыяльны прытулак, змешчаны ў в. Краснае. Але найбольш за ўсё спадабалася выхаванцым тэатралізаванае прадстаўленне “Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза”, падрыхтаванае гімназістамі разам з педагогам-арганізатарам Ганнай Анісавец.

Выхаванцаў прытулку з надыходзячымі святамі павіншавала дырэктар гімназіі Наталля Даўжанок. Яна пажадала дзецям здзяйснення ўсіх самых запаветных мараў, ну і, вядома ж, уручыла падарункі.

Сустрэча прайшла ў цёплай сямейнай атмасферы і падарыла ўсім прысутным чароўны настрой і велізарны зарад станоўчых эмоцый.

Вольга  Гардзеенка, настаўнік беларускай  мовы і літаратуры
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.